ТБМ заклікае грамадзян патрабаваць аднаўлення выхаду газеты «Раніца»

ТБМ заклікае грамадзян патрабаваць аднаўлення выхаду газеты «Раніца»

Репортер Беларуси

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выступіла з заявай, у якой заклікала грамадзян патрабаваць аднаўлення выхаду дзіцячай газеты «Раніца» ў ранейшым фармаце

«Са сродкаў масавай інфармацыі стала вядома, што па загадзе чыноўнікаў спыніла сваё існаванне адзіная беларускамоўная дзіцячая газета «Раніца», — адзначаецца ў заяве. — Гэта выданне на працягу 82 гадоў несла беларускае слова ў беларускую школу, выхоўвала патрыятызм і любоў да беларускай мовы і культуры ў нашых дзетак. Не іначай як здзекам выглядае абяцанне чыноўнікаў зрабіць з «Раніцы» маленькі штомесячны дадатак да рускамоўнай газеты «Переходный возраст»».

«Мы заклікаем грамадзян Беларусі неадкладна звяртацца да беларускага ўрада з патрабаваннем аднавіць выхад газеты «Раніца» і аб’явіць падпіску на гэтае выданне на наступны год, год юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка», — гаворыцца ў адозве.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Звезды Беларуси. Нужна ли звёздам известность?

Следующая запись

Виталий Родионов взял шефство над юношеской сборной БАТЭ