Хаданович: Белорусский автор получит Нобелевскую премию по литературе еще при нашей жизни

18.10.2010, 16:55Культура
TUT.BY
В очередном эфирном часу попытаемся понять, когда же белорусские писатели смогут получить Нобелевскую премию по литературе. Что мешает белорусским авторам? Что влияет на выбор членов Нобелевского комитета? Об этом и не только в прямом эфире TUT.BY рассуждал эксперт часа – Андрей Хаданович, белорусский поэт и переводчик. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Скачать видео TUT >>>

На ваш погляд, Андрэй, ці атрымае калі-небудзь беларускі аўтар Нобелеўскую прэмію?

Я не даю прагнозаў. І мы з вамі, і карыстальнікі TUT.BY — не аўтарытэтнае бюро прагнозаў. Але мы можам казаць пра нашу інтуіцыю і гарачыя жаданні.

Так, зразумела, вельмі хацелася б, ды і час даўно наспеў, бо мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы і тое, што незалежная дзяржава Беларусі існуе і развіваецца, ужо цяжка ігнараваць. Беларусь, якая мае сваю мову, культуру і асобную, не падобную да іншых літаратуру.
 І зразумела, што “Нобель” быў бы для нас аўтарытэтнай формай прызнання. Тады б ні ў аднаго імперыяліста, дзе б ён не сядзеў — у Расіі, Польшчы, Нямеччыне — язык не павярнуўся б сказаць, што наша літаратура правінцыйная ці несамастойная. Гэта быў бы знак якасці на сучаснай актуальнай беларускай літаратуры.

З іншага боку, наш рэгіён не знаходзіцца ў полі найбольшай сусветнай зацікаўленасці. Мы адрозніваемся і з’яўляемся не да канца зразумелымі для заходне-еўрапейскага свету. Таксама мы не гарачая кропка планеты і не настолькі экзатычная краіна, як пэўныя краіны Афрыкі ці Акіяніі, да якіх цяпер, зразумела, мацней прыкавана ўвага еўрапейцаў і амерыканцаў, якія шукаюць нешта вельмі непадобнае. Што дзівіцца, калі 48-мільённая Украіна не мае ніводнага набеліста. Вельмі цікавыя балтыйскія краіны, якія так сама не маюць “Нобеля”. Але, спадзяюся, што і на іхняй, і на нашай вуліцы калісьці будзе свята.
 Толькі гэтыя літаратар ці літаратарка павінны быць зразумелымі для чытачоў і стварыць вырашальную задачу для перакладчыкаў, чытачоў, а таксама і для Каралеўскай Акадэміі. Думаю, такія аўтары ў нас ўжо ёсць… Памятаеце, як мы калісьці марылі пра камунізм і пра тое, як нашы дзеці будуць належыць да культуры, узнагароджанай Нобелеўскімі прэміямі?
 На вашу думку гэта значыць, што мы дачакаемся?

Так, але гэта будзе не праз год і не праз два.
 Хто з айчынных пісьменнікаў быў бліжэй за ўсіх да гэтай прэміі?

Васіль Быкаў, які быў на хвалі еўрапейскай славы, калі яго ваенныя раманы перакладаліся і ўваходзілі на еўрапейскі рынак. Прынамсі, мае калегі польскія перакладчыкі і літаратары гавораць, што Быкаў быў адным з самых папулярных і чытаных у Польшчы пісьменнікаў.
 Іншая рэч, што Васіль Уладзіміравіч валодаў універсальнай празрыстай мовай, якая не ставіла звышзадач для перакладчыкаў, і звяртаўся да памяці Другой Сусветнай вайны, зразумела, блізкай кожнаму еўрапейцу. І, што таіць граху і цынізму, кожны ягоны раман быў таксама і на расійскай мове, і калі перакладчык звяртаўся да беларускага арыгіналу, то заўсёды мог пакласці побач з сабой і расійскі томік. А людзей, якія перакладаюць з расійскай, у Еўропе нашмат больш, чым перакладчыкаў з беларускага арыгіналу.
 Сёння цяжка сказаць, што перашкодзіла тады. Але спадар Васіль неаднаразова ўваходзіў у дзясятку найбліжэйшых прэтэндэнтаў на “Нобеля”.
 Каму сёння аддаюць перавагу ў Нобелеўскім камітэце? Акрамя зразумеласці твору якія яшчэ фактары ўлічваюцца?

Давайце паспрабуем намацаць адразу два полюсы, паміж якімі і павінен балансаваць аўтар. З аднаго боку, ён не павінен быць нацыянальна замкнёным. Яскравы таму прыклад – геніяльны беларускі паэт, Рыгор Барадулін, які пару разоў ужо быў вылучаны на Нобелеўскую ўзнагароду. Мая бязмежная пашана, павага і чытацкая любоў да яго не перашкаджае мне скептычна ацэньваць ягоныя шансы, бо Бог для беларускага чытача ператвараецца ў незразумелага незнаёмца.
 Можа быць, яшчэ ўкраінцу, літоўцу і бліжэйшаму суседу гэта прамаўляе, але праз некалькі межаў — ужо дзесьці ў Францыі — сумняюся, што чытач змог бы ацаніць у поўным сэнсе. Надта глыбока дзядзька Рыгор занураны ў беларускую ментальнасць, рэаліі і мову. Тут трэба дадаць, што ён яшчэ і геній версіфікацыі, які вымагае перакладчыка, талент якога вышэйшы за талент Барадуліна. А такое здараецца далёка не штогод і не ў кожнай краіне.
 Кепскі пераклад – гэта знішчаны цуд, які ўжо нічога не прамаўляе.
 Але я б пазбягаў і супрацьлеглага полюсу. Гэта не можа быць абсалютна ўніверсальны касмапаліт, і калі сёння хтосьці зацікавіцца Беларуссю ў святле Нобелеўскай прэміі, гэта павінен быць аўтар, які б яшчэ і цікавай мовай апавядаў свету пра Беларусь. Чалавек без нацыянальнай ідэнтыфікацыі, за якім не ляжыць досвед яго пакалення, культуры і быцця ў Беларусі, нецікавы чытачам у свеце.
 Досыць блізка да Нобелеўскай прэміі, як мне здаецца, знаходзіцца аўтар non-fiction Святлана Алексіевіч — вельмі востры і актуальны аўтар, які кранае сучаснага чалавека за глыбокія і балючыя кропкі. Калі б дадалося ёй больш беларускага акцэнту, калі б спадарыня Святлана захацела павесці не проста пра трагічны досвед Афганістана альбо Чарнобыля, альбо нейкія балючыя моманты, звязаныя з прастытуцыяй і інш., яшчэ і ў большым беларускім святле… Магчыма, уплывае тое, што яна піша па-расійску, а не па-беларуску. І магчыма, тады б яе шансы былі б вышэй.
 Алег Сцяпанавіч Разанаў – мой персанальны кандыдат на першую беларускую Нобелеўскую ўзнагароду. Ён можа быць адначасова глыбокім, метафізічным, актуальным, універсальным, але разам з тым — паэтам, не адарваным ад беларускай глебы і ментальнасці, які прэзентуе сабой беларускага чалавека ў найбольш метафізічным яго вымярэнні. Гэта можа быць цікава чытачу. Праўда, узнікае адно “але”… Наколькі сённяшні свет здольны ацаніць паэзію, у тым ліку “паэзію не для ўсіх”?
 Так, перамог бліскучы перуанскі празаік Варгас Льёса. Але сярод найбліжэйшых кандыдатаў былі ўжо блізкія Алегу Разанаву паэты – швед Томас Транстромер і паляк Адам Загаеўскі.
 Як вы ацэньваеце кандыдатуру Георгія Марчука, які вылучаўся праўладным Саюзам пісьменнікаў Беларусі?

Пэўныя арганізацыі могуць вылучаць сваіх кандыдатаў. Зразумела, што кожны мае права вылучыцца самастойна, але гэта не сціпла. Асяроддзе Марчука — СПБ, да якога ён належыць, зрабіла ўсё ў межах закона, этыкі і права.
 Кожны пісьменнік мае права і на вялікія амбіцыі – дрэнны той салдат, які не хоча быць генералам. Часам, завышанасць гэтых амбіцый можа выклікаць іранічную ўсмешку, што відавочна ў выпадку са згаданым кандыдатам. Але ў яго ёсць свае чытачы, якіх яго творы чапляюць за жывое.
 Любое вылучэнне мусіць мець вялікую папярэднюю працу — ці то Георгі Марчук, ці то Барадулін з Разанавым. Ніякага вылучэння не бывае без вялікага міжнароднага аўтарытэту літаратара. У дадзеным выпадку, баюся, імя Георгія Марчука невядома ў большасці чытацкіх аўдыторый, акрамя беларускай.
 Таксама не бывае вылучэння і без наяўнасці добрых перакладаў і выдавецтва кніжак, якія павінны быць на кніжных рынках тых краін, дзе чытаюць кандыдата на Нобелеўскую ўзнагароду.
 У літаратараў ёсць свае тусоўкі і сферы ўплыву. Бліскучы таму прыклад — паэты-эмігранты, якія жылі ў Амерыцы і выкладалі ва ўніверсітэце Берклі ў Каліфорніі. Старэйшы калега, а таксама і старэйшы “набеліст” Чэслаў Мілаш заўсёды мог замовіць добрае слова за свайго малодшага калегу і сябра Іосіфа Бродскага, які атрымаў сваю ўзнагароду праз сем года пасля Мілаша.
 Не ведаю, колькі сённяшніх “набелістаў” гатовы паручыцца сваім аўтарытэтам за Георгія Марчука. Таму, думаю, што працы для яго — яшчэ непачаты край: працаваць з замежнымі беларусістамі, дабівацца таго, каб добрай мовай і нармальным накладам выдадзеныя раманы з’явіліся ў іншых краінах. І, перш за ўсё, зрабіць штосьці выбітнае ў літаратуры, што, мабыць, дадало б і міжнароднай славы, і аўтарытэту, і розгаласу кандыдату.
 А пакуль што ў мяне змяшаныя пачуцці. Кожны год мне хочацца каб нехта з беларусаў здолеў наблізіцца да Нобеля, але менавіта таму прысутнічае і вялікі скепсіс.
 У адным з інтэрв'ю вы сказалі аб тым, што ўручэнне прэміі — падзея палітычная. А на выбар кандыдатаў, якіх вам дапамагаюць выбіраць эксперты, уплывае ідэалогія (большасць экспертаў маюць левыя погляды, што, безумоўна, адбіваецца і на выніках). Прыклад з СМІ — Хорхе Луіс Борхес, які ў свой час паціснуў руку Піначэту і не атрымаў прэмію. Палітыка насамрэч мае такі моцны ўплыў?

Безумоўна, але не толькі. “Нобель” – гэта як алімпійскія гульні, якія з’яўляюцца толькі спартыўнымі.
 Калі гэта так, то чаму Злучаныя Штаты Амерыкі ў разгар халоднай вайны не ўдзельнічалі ў маскоўскай Алімпіядзе і наадварот — Савецкі Саюз не ўдзельнічаў ў Алімпіядзе ў Лос-Анджэлсе ў 1984 годдзе? Альбо чаму кітайскія спартсмены з такой зацятасцю змагаюцца з амерыканцамі і проста пераскокваюць свае магчымасці для таго, каб перамагчы?
 Зразумела, элемент палітыкі прысутнічае. І магчыма, з таго моманту, калі “Нобель” запанаваў як галоўная і самая аўтарытэтная ў свеце прэмія ў літаратуры. Можна паспрачацца, дрэнны ён ці добры, але ж назавіце больш аўтарытэтную ўзнагароду. З іншага боку, на кану і вялікія грошы, а сур’ёзныя літаратары не зарабляюць, як адвакаты, стаматолагі ці бізнесмены. Зразумела, што уплывае многа фактараў, і палітыка — адзін з галоўных.
 Дастаткова прасачыць гісторыю ўручэння Нобеля рускім, савецкім, ці постсавецкім кандыдатам, якія адлюстроўвалі пацяпленне ці пахаладанне адносін з Савецкім Саюзам. Пры ўсёй кан’юнктуры Нобель цалкам не выключае, што яго атрымае сапраўды геніяльны і адзін з найлепшых жывучых пісьменнікаў.
 Зразумела, Барыс Пастарнак — геніяльны паэт. Праўда, прэмію атрымаў за палітызаваны раман “Доктар Жывага”. Іосіф Бродскі — геніяльны паэт, які атрымаў узнагароду пераважна за ангельскамоўную іезуістыку сваёй паэзіі. Архан Памук — бліскучы раманіст, але наўрад ці ён атрымаў бы “Нобеля” без абвастрэння сітуацыі вакол турэцкіх армян сваёй дысідэнцкай пазіцыяй…
 З іншага боку, апошнія пара-тройка год паказваюць, што прэмію зноў пачынаюць атрымліваць не выпадковыя пісьменнікі, а тыя, якіх мы чыталі і чые імёны мы ведалі задоўга да атрымання імі прэміі. Напрыклад, на маіх кніжных палічках стаяць кнігі Льёсы, Гюнтэра Граса ці Віславы Шамборскай…
 Скаргі пра палітыку — размовы на карысць бедных. Так, чарговы раз не атрымаўшы Нобеля, можна сказаць: “Гэты свет несправядлівы! Літаратурай тут і не пахне!” і гэтак далей. Але гэта слабае суцішэнне і “Нобеля” атрымліваюць усё ж такі найлепшыя.

Оригинал статьи

Олег Молчан: в творчестве нельзя быть первым
Куры никак не хотели понимать выпавшего на их долю счастья…
Алесь Шатэрнік: «Я мару стварыць помнік гісторыі нашай незалежнасьці»
16 кастрычніка свой сямідзясяты дзень народзінаў святкаваў скульптар, жывапісец, сябра мастакоўскай суполкі «Пагоня» Алесь Шатэрнік.
Выйшла карта беларускіх мясцін у Празе
Два студэнты Карлавага ўнівэрсытэту ў Чэхіі стварылі карту беларускіх мясьцін Прагі.
В Минске открылись Дни культуры Вьетнама
Проведение Дней культуры приурочено к празднованию двух важных событий в истории страны: 65-летия независимости Социалистической Республики Вьетнам и 1000-летия Ханоя.
Лидер Radiohead и британский премьер запишут две минуты тишины
В работе над синглом также примут участие певец Брайан Ферри, продюсер Марк Ронсон и люди, не имеющие отношения к музыке, - актер Боб Хоскинс, теннисист Энди Мюррей и премьер-министр Великобритании Дэвид Кэмерон.
"Алиса" презентует новый альбом, Дмитрий Дюжев в главной роли в фильме "Близкий враг". На неделе с AFISHA.TUT.BY
КИНО На этой неделе идем в кинотеатр смотреть драму белорусского режиссера Александра Колбышева "Волки". Действие фильма происходит в послевоенные годы, заключенный убегает из-под конвоя и возвращается в родную деревню. Как его встретят дома – смотрит в "Москве" и "Авроре".
В Художественном музее Бреста открылась выставка "От сердца к сердцу"
Учитель и ученик встретились посредством своих картин спустя 70 лет.
Немецкий Налич: геймер с соседнего двора
У Яна Хегенберга - миллионы поклонников в интернете без продюсеров и раскрутки. Студент-биолог решил петь о том, о чем еще никто не пел, и теперь вовсю использует имидж геймера с соседнего двора.
Еврокомиссия объявила конкурс проектов на тему "Расширение возможностей в сфере культуры"
Конкурс состоит из двух лотов. Первый называется "Инвестирование в людей", второй — "Программа "Культура" Восточного партнерства". Каждый из них имеет свою специфическую цель, а также отличается по географическому принципу.
Галерея «Ў» отпраздновала первый день рождения (Фото)
Столичной галерее современного искусства «Ў» исполнился год. Праздник по этому случаю совместили с открытием выставки «Шкала Рихтера» художника Руслана Вашкевича.
VII Академия старинной музыки пройдет в Минске с 18 по 23 октября
В ходе мероприятия состоятся мастер-классы по сольному и ансамблевому исполнительству, лекции по проблемам барочной музыкальной культуры.
В Минске прошел концерт известного тенора Хосе Каррераса
В Минске прошел концерт известного тенора Хосе Каррераса
Лауреатом престижной литературной премии стал испанский писатель
Лауреатом премии «Планета» стал испанский прозаик Эдуардо Мендоса.
Pink Floyd может воссоединится ради благотворительности
По словам Мейсона, члены группы хотят сделать "что-то не обязательно для нас, но что-то для благих целей и что нам будет приятно делать".
Камерный оркестр даст серию концертов под девизом "Играем в джинсах"
В 8 лет он впервые выступил с симфоническим оркестром — тогда еще как скрипач. В свои 18 получил первую премию престижного международного конкурса имени Венявского в Познани
Limp Bizkit со зрителями противостояли минскому ОМОНу (Фото, видео)
Легенда поколения 90-х, американская ню-метал группа Limp Bizkit впервые выступила в Беларуси 5 октября во Дворце спорта.
На сцене Большого театра — новая опера
Премьерные показы оперы "Тоска" Джакомо Пуччини состоятся 29, 30 и 31 октября на сцене Национального академического Большого театра оперы и балета Беларуси
В рейтинге самых влиятельных людей в искусстве сменился лидер
Американский галерист Ларри Гагосян возглавил список 100 самых влиятельных людей в мировом искусстве, составленный журналом ArtReview
Новый альбом от группы "Маврин" и не только. В выходные с AFISHA.TUT.BY
Кино В новом боевике "РЭД" на столичных экранах расскажут, как тряхнуть стариной, собрать друзей минувших лет и расправиться со злодеями. В основе фильма "Ярослав. Тысячу лет назад", который показывают в "Беларуси", - легенда об основании Ярославом города и начале пути великого князя, прозванного в народе Мудрым.
Олег Молчан: Личная жизнь и творчество прекрасно дополняют друг друга
В утреннем эфире TUT.BY Олег Молчан рассказал, какие периоды в своем творчестве считает наиболее значимыми, как находит общий язык с музыковедами и почему от творчества до любви один шаг.
3 фильма, которые заставят подумать о жизни
12.04.2017 |
23 апреля отмечается Всемирный день книг. Что стоит нам сделать в этот праздник? Конечно, задуматься обо всем том, чему учит читателей печатное слово.
«Дай Дарогу!» выступит в Варшаве
15.04.2015 | Хартия'97
18 апреля в Варшаве состоится концерт брестской группы «Дай Дарогу!». Мероприятие пройдет в центре Варшавы, возле памятника Копернику, в клубе «Harenda» по адресу Krakowskie Przedmieście 4/6. Начало концерта - в 18.00.Стоимость билетов: 40 zł, в ден...
Единственный кинотеатр Жлобина закрыт со времен позапрошлых «Дожинок»
15.04.2015 | Хартия'97
Молодежь жалуется на то, что в городе некуда пойти. Читатель charter97.org рассказал о проблемах в Жлобине. В «Год молодежи» молодым людям в городе открывают дешевые забегаловки и клубы с игровыми автоматами, а местный отдел культуры считает, что им...
Куда пойти в Вильнюсе: гид от участников фестиваля Belarus Alternative
14.04.2015 | Хартия'97
Музыкальный фестиваль Belarus Alternative пройдет в Вильнюсе 1-2 мая. Накануне мероприятия белорусские участники фестиваля - группы Brutto, Neuro Dubel, Pomidor/Off, Pukstband, "Серебряная свадьба" и Super Besse - рассказали о любимых местах литовск...
BRUTTO представил клип на песню «Олимпия» (Видео)
14.04.2015 | Хартия'97
Песню исполняет Денис Мельник, режиссером клипа стал Андрей Давыдовский. Ролик выложен в официальном аккаунте группы на сервисе YouTube.«Ненависть! Зависть! Злость! Обида! Раздражение! - именно такие чувства мы хотим вызывать у наших соперников! Хей...
Каннский кинофестиваль откроет драма «С высоко поднятой головой»
14.04.2015 | Хартия'97
Кинофестиваль в Каннах начинается 13 мая. Мероприятие откроется картиной французского режиссера Эмманюэль Берко «С высоко поднятой головой». Впервые самый знаменитый кинофестиваль открывается лентой, снятой женщиной, передает БелаПАН.«С высоко подня...
Савка и Гришка спели про алтын (Видео)
13.04.2015 | Хартия'97
Герои Лявона Вольского Савка и Гришка отреагировали на призывы российских пропагандистов об объединении. Новую песню публикует «Радыё Свабода».Савка:Ужэ, как гаварыцца,Пара апрадзяліцца -Ядзіная валютаІ обшчыя граніцы.І поўнае сьліяніе ўсех сфер...Г...
Лев Лещенко о травле Макаревича: «Это отвратительно»
13.04.2015 | Хартия'97
Российский певец Лев Лещенко резко высказался насчет травли музыкантов в России. Отвечая на вопрос «Дождя» о травле Андрея Макаревича и других артистов по политическим мотивам, Лев Лещенко сказал: «Это отвратительно».Певец также заявил, что выступае...
Papa Roach откроют GreenFest под Минском 3 июля
13.04.2015 | Хартия'97
GreenFest проводится в Беларуси впервые, но обещает стать ежегодным и занять прочные позиции в музыкальной жизни страны. Это международный музыкальный фестиваль, насчитывающий многолетнюю историю ярких выступлений самых знаковых исполнителей планеты...
Умер писатель Гюнтер Грасс
13.04.2015 | Хартия'97
Писатель и лауреат Нобелевской премии по литературе Гюнтер Грасс скончался в возрасте 87 лет. Об этом сообщает телеканал n-tv со ссылкой на его издателя, передает РБК.Гюнтер Грасс умер в больнице в городе Любек утром 13 апреля.Гюнтер Грасс родился в...
Студия Paramount выпустила официальный трейлер нового «Терминатора»
13.04.2015 | Хартия'97
Paramount Pictures опубликовала официальный трейлер фильма «Терминатор: Генезис». Кроме «классических» Терминаторов T-800 (в исполнении Арнольда Шварценеггера) и T-1000 из «жидкого металла», в ролике появляется и новая машина. Она выглядит как взрос...
Вялікдзень па-беларуску ў Нью-Ёрку (Вiдэа)
13.04.2015 | Хартия'97
12 красавіка ў Саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне быў адсвяткаваны Вялікдзень. Велікоднае архіпастырскае пасленне да вернікаў Першаіерарха Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, архіепіскапа Святаслава Логіна было зачытана падчас велікоднай ...
Фотофакт: Как белорусы Саут-Ривера отметили Пасху
13.04.2015 | Хартия'97
Первый день Пасхи в Саут-Ривере (Нью-Джерси), где живут несколько сотен белорусских семей, прошел при хорошем настроении и солнечной погоде. На освящении пасхальной пищи вечером в субботу было очень много людей, пишет «Наша Нiва». Оно прошло в зале ...
В сеть «утекли» четыре серии пятого сезона «Игры престолов»
13.04.2015 | Хартия'97
Четыре эпизода сериала «Игра престолов» канала HBO оказались доступны для скачивания на торрентах за сутки до официальной мировой премьеры. Это произошло через неделю после того, как продюсер Грег Спенс (Greg Spence) выразил опасения по поводу возмо...
Trubetskoy и Лигалайз выпустили клип «Гагарин» в День Космонавтики
13.04.2015 | Хартия'97
Белорусская рок-группа Trubetskoy и российский рэпер Лигалайз записали совместную песню под названием "Гагарин". Премьера видео на нее состоялась в День Космонавтики, а живьем она впервые прозвучит 25 апреля на большом сольнике Trubetskoy в Минске, ...
Концерт Денисова и Помидорова в Гродно состоялся, несмотря на запрет
13.04.2015 | Хартия'97
Более полусотни жителей города пришло послушать выступление рок-музыкантов Александра Денисова и Александра Помидорова. Их концерт должен состояться в гродненской синагоге. После звонка идеологов выступать в там было запрещено и проведение мероприят...
Канье Уэст прыгнул в озеро на концерте в Ереване (Видео)
13.04.2015 | Хартия'97
Американский рэпер Канье Уэст в рамках своего визита в Армению дал бесплатный концерт на "Лебедином озере" в центре Еревана. Во время выступления Уэст спросил публику, стоящую на противоположном берегу, хорошо ли его слышно, а затем спрыгнул в воду ...
Trubetskoy и Лигалайз выступят вместе на концерте в Минске
12.04.2015 | Хартия'97
Белорусская группа Trubetskoy и российский рэпер Лигалайз записали совместный трек «Гагарин». Он был написан по мотивам хита американских музыкантов The Roots и Коди Чеснатта. Премьера клипа на трек состоялась 12 апреля.«Мне очень нравится группа Th...
Православные христиане празднуют Пасху
12.04.2015 | Хартия'97
Праздничные богослужения проходят во всех православных храмах Беларуси. Всенощное бдение в столичном кафедральном соборе Сошествия Святого Духа совершил минувшей ночью митрополит Минский и Заславский Павел, патриарший экзарх всея Беларуси. В пасхаль...
Александр Кулинкович: Мои музыканты вели себя как герои, а я - как быдло
12.04.2015 | Хартия'97
Лидер группы «Нейро Дюбель» извинился перед фанатами за «пьяный концерт». Александр Кулинкович в своем аккаунте в социальной сети «Фейсбук» назвал свое поведение на концерте, состоявшемся 10 апреля, «жестким порно». Музыкант попросил прощения у покл...
Яндекс.Погода
18.10.2009 | Белорусские новости - все Белорус Владимир Самсонов выиграл Кубок мира по настольному теннису 
18.10.2009 | Белорусские новости - все Минское «Динамо» обыграло МТЗ-РИПО и увеличило шансы на серебряные медали 
18.10.2009 | Хартия'97 Порошенко едет в Минск решать вопрос о границе 
18.10.2009 | Белорусские новости - все Более половины жителей Беларуси уже переписаны 
18.10.2009 | Белорусские новости - все Работники одного из терминалов парижского аэропорта «Орли» бастуют пятый день 
18.10.2009 | Белорусские новости - все Беларускі рэп: Vinsent — «Працягваю жыць» 
18.10.2009 | Белорусские новости - все Маша Кравцова показала, что будет носить следующей весной 
18.10.2009 | Хартия'97 - экономика Четверть предприятий пищепрома - убыточные 
18.10.2009 | Хартия'97 - спорт Отбор на ЧЕ-2010: белорусские гандболистки проиграли команде Словении 
18.10.2009 | TUT.by - культура Выставка картин Дэмиена Херста установила рекорд посещаемости 
18.10.2009 | Белорусские новости - все День еврейских знаний проходит в Минском еврейском общинном доме 
18.10.2009 | Белорусские новости - все В Египте столкнулись микроавтобус и два грузовика: 11 человек погибли 
18.10.2009 | Белорусские новости - все В Гродно без электричества остался целый микрорайон 
18.10.2009 | Белорусские новости - все На дне Чижовского водохранилища обнаружен артиллерийский снаряд 
18.10.2009 | Белорусские новости - все Выборы президента Молдовы 23 октября не состоятся — не из кого выбирать 
18.10.2009 | Белорусские новости - все В Казахстане заблокировали показ по MTV фильма «Борат» 
18.10.2009 | TUT.by - экономика Белорусы покупают алкоголь все охотнее 
18.10.2009 | TUT.by - экономика Цементу кризис нипочем 
18.10.2009 | TUT.by - экономика 24,5% предприятий пищепрома - убыточные 
18.10.2009 | TUT.by - экономика Объем производства лекарств в Беларуси увеличился более чем на 5%